Арменія і ЗША пачалі маштабныя супольныя вайсковыя вучэнні
2- 15.07.2024, 17:34
- 4,246
Названыя асноўныя задачы.
У панядзелак, 15 ліпеня, Арменія і ЗША распачалі супольныя вайсковыя вучэнні пад назвай Eagle Partner 2024. Пра гэта паведаміла Міністэрства абароны Арменіі.
Вучэнні, у якіх бяруць удзел вайскоўцы Наземных войскаў ЗША ў Еўропе і Афрыцы, а таксама Нацыянальнай гвардыі Канзаса, будуць праходзіць у Арменіі да 24 ліпеня. У паведамленні ведамства адзначаецца, што вучэнні Eagle Partner 2024 будуць сканцэнтраваныя на выкананні «стабілізацыйных задач паміж варагуючымі бакамі ў рамках міратворчай місіі».
Мэта вучэнняў - павышэнне аператыўнай сумяшчальнасці падраздзяленняў, якія ўдзельнічаюць у міжнародных міратворчых місіях, абмен перадавым досведам у галіне кіравання і тактычнай сувязі, а таксама павышэнне гатоўнасці армянскага падраздзялення.
12 чэрвеня прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што яго краіна можа выйсці з АДКБ, якая фактычна кантралюецца Расеяй.