16 лiпеня 2024, aўторак, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У адной з гаспадарак Пінскага раёна стыхія пашкодзіла блізу 40% пасеваў

5
У адной з гаспадарак Пінскага раёна стыхія пашкодзіла блізу 40% пасеваў

У асноўным пацярпелі палі з азімымі.

Моцны вецер 14 ліпеня пашкодзіў блізу 40% збожжавых культураў ААТ «Лапаціна» ў Пінскім раёне на плошчы 1,2 тысячы га, паведаміла кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства.

«Ацэнкі пакуль папярэднія, толькі аб'язджаем палі. Пашкоджаная кукуруза практычна на 500 га, збожжавыя – дзесьці на 700 га. Каласы цалкам ляжаць на зямлі, збожжа выбітае», – расказаў дырэктар «Лапаціна» Сяргей Крыльчук.

У асноўным пацярпелі палі з азімымі жытам і трыцікале, блізу 100 га яравых.

Ураган у гэтай мясцовасці прадаўжаўся ўсяго блізу 5-7 хвілінаў. У выніку былі пашкоджаныя дамы, пабудовы, сельскагаспадарчыя будынкі і іншыя збудаванні. Былі сарваныя дахі, паваленыя дрэвы, платы, апоры лініі электраперадачаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках