16 лiпеня 2024, aўторак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стаў вядомы галоўны прэтэндэнт на «Залаты мяч»-2024

2
Стаў вядомы галоўны прэтэндэнт на «Залаты мяч»-2024

Цырымонія ўручэння самай прэстыжнай узнагароды ў сусветным футболе пройдзе 28 кастрычніка.

Вядомы партал goal.com пасля заканчэння Кубка Амерыкі і чэмпіянату Еўропы абнавіў рэйтынг фаварытаў на перамогу прэміі «Залаты мяч-2024».

Паводле інфармацыі крыніцы, першым у спісе прэтэндэнтаў стаў гішпанскі паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Радры.

Акрамя гішпанца ў топ-5 увайшлі футбалісты мадрыдскага «Рэала» бразілец Вінісіус, ангелец Джуд Белінгем і гішпанец Дані Карвахаль, а таксама аргенцінскі нападнік «Інтэра» Лаўтара Марцінес.

Француз Кіліян Мбапэ стаў сёмым, найлепшы малады футбаліст Еўра-2024 гішпанец Ламін Ямаль – 12-м, а аргенцінец Ліянэль Мэсі размясціўся на 16-м радку.

Нагадаем, Радры разам з камандай Гішпаніі стаў пераможцам Еўра-2024, а Кубак Амерыкі заваявала каманда Аргенціны.

Цырымонія ўручэння самай прэстыжнай узнагароды ў сусветным футболе пройдзе 28 кастрычніка ў парыжскім Тэатры «Шатле».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках