16 лiпеня 2024, aўторак, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Новы фронт можа быць адкрыты з боку Беларусі»

15
«Новы фронт можа быць адкрыты з боку Беларусі»

Экс-камандзір ізраільскага войска спецыяльнага прызначэння заклікаў не верыць Лукашэнку.

Пагроза з боку Беларусі для Украіны цалкам рэальная, калі ўлічыць што Лукашэнка падпарадкоўваецца Пуціну, а Кітай - супольнік Расеі, мяркуе экс-камандзір ізраільскага войска спецыяльнага прызначэння Дзяніс Дзясятнік.

Журналістка канала "Сейчас" спытала ў вайскоўца, якая імавернасць, што можа адбыцца напад на Украіну з боку Беларусі на фоне вайсковых вучэнняў з КНР.

«З факту, што праводзяцца агульныя вучэнні Кітая з Беларуссю, становіцца зразумела, што Кітай падтрымлівае Расею, і пагроза існуе заўжды і з боку Беларусі. Гэтая пагроза нікуды не сыходзіць: яна з першых дзён вайны прысутнічае для Украіны. Проста трэба ўзмацняць межы, каб не адкрыўся яшчэ адзін фронт на гэты момант».

«Пагроза такая існуе. Мы ведаем, што Кітай — гэта прыхільнік Расеі, а Беларусь ідзе на павадку Расеі. Што Расея кажа - гэта для іх «святое»: урад Беларусі гэта выконвае, хоць самі грамадзяне супраць гэтай вайны», - падкрэсліў Дзясятнік.

Потым экс-камандзір спецыяльнага прызначэння патлумачыў, навошта Лукашэнка аддаў загад адвесці свае войскі ад мяжы з Украінай:

«Як я ўжо сказаў, пагроза існуе. Тое, што Лукашэнка кажа то адно, то іншае - гэта не новае. Ён на працягу ўсёй вайны, то выступае як бы супраць вайны, то падтрымлівае Расею. Я думаю, што калі ён атрымае загад ад Пуціна, то можа адкрыцца яшчэ адзін фронт з боку Беларусі».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках