12 верасня 2024, Чацвер, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя дэталі сакрэтнага ліста Орбана кіраўніку Еўрарады

4
Сталі вядомыя дэталі сакрэтнага ліста Орбана кіраўніку Еўрарады

У ім шмат прарасейскіх наратываў.

Еўразвязу неабходна аднавіць дыпламатычныя стасункі з Расеяй і наладзіць палітычнае ўзаемадзеянне з краінамі Глабальнага Поўдня, чыю павагу Еўропа страціла "з-за пазіцыі ў вайне ва Украіне", заявіў у лісце прэзідэнту Еўрарады Шарлю Мішэлю прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан.

Як піша Bild са спасылкай на дакумент, Орбан таксама прапанаваў пачаць дыялог з Кітаем аб мірнай канферэнцыі і папярэдзіў, што інтэнсіўнасць вайсковага канфлікту ва Украіне ў найбліжэйшай будучыні «радыкальна абвастрыцца».

На думку Орбана, дзейны прэзідэнт ЗША не зменіць сваю «правайсковую палітыку» ў дачыненні да расейска-ўкраінскага канфлікту, але Дональд Трамп адразу ж пасля магчымай перамогі на выбарах «будзе гатовы выступіць у якасці пасярэдніка ў мірным урэгуляванні». У Трампа ёсць «падрабязныя і грунтоўныя планы на гэты конт», запэўніў вугорскі прэм'ер.

Орбан напісаў ліст прэзідэнту Еўрарады пасля візітаў ва Украіну, Расею і Кітай, а таксама сустрэчы з Трампам у ЗША. Лідары ЕЗ асудзілі паездку вугорскага прэм'ера ў Маскву, падкрэсліўшы, што не давалі яму паўнамоцтваў весці перамовы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным ад імя Еўразвязу. У адказ на дзеянні Орбана краіны ЕЗ пастанавілі байкатаваць сустрэчу міністраў замежных спраў, якую Вугоршчына плануе правесці ў канцы жніўня ў Будапешце.

Па выніках сваіх паездак Орбан паведаміў еўрапейскім калегам, што Пуцін і лідар Кітая Сі Цзіньпін чакаюць аднаўлення мірных перамоў да канца 2024 года. У сувязі з гэтым прэм'ер Вугоршчыны заклікаў ЕЗ запусціць мірны дыялог, не чакаючы ЗША, бо ад Вашынгтона не варта чакаць ініцыятывы як мінімум да лістапада.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках