12 верасня 2024, Чацвер, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве патануў чалец дэлегацыі Паўночнай Карэі

19
У Маскве патануў чалец дэлегацыі Паўночнай Карэі

Яго цела знайшлі праз дзень.

У Маскве на пляжы "Ангстрэм" патануў чалец дэлегацыі і прадстаўнік сельгаспрадпрыемства з КНДР Кім Кум Чоль. Ягонае цела знайшлі праз дзень, яно ўсплыло на паверхню сажалкі. Пра гэта паведаміў Telegram-канал Shot.

«Сябра дэлегацыі Паўночнай Карэі патануў падчас купання ў Маскве. Кім знаходзіўся ў Расе з працоўным візітам», - перадае Telegram-канал.

Кім Кум Чоль адправіўся на пляж, каб адпачыць, і знік, пакінуўшы на беразе свае асабістыя рэчы. Пасля некалькіх гадзін пошукаў калегі звярнуліся ў паліцыю. Нягледзячы на намаганні ратавальнікаў, знайсці карэйца ў той жа дзень не ўдалося. На наступны дзень пасля знікнення цела замежніка было знойдзена на паверхні вады.

Паводле факту здарэння распачатая праверка. Абставіны трагедыі высвятляюцца, таксама разглядаюцца ўсе магчымыя версіі здарэння.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках