27 лiпеня 2024, Субота, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская футбольная каманда захрасла ў Італіі

4
Беларуская футбольная каманда захрасла ў Італіі
ФОТА: ФК «ІСЛАЧ»

"Іслач" не змагла вылецець на матч Лігі канферэнцый у Вугоршчыну.

Адбылася пазаштатная сітуацыя, паведамляе прэс-служба беларускага клуба.

«Наш рэйс з Рыміні [Італія] у Будапешт спачатку быў перанесены на паўтары гадзіны, а потым скасаваны. Каманда змушана вярнулася на начлег у гатэль. Кіраўніцтва актыўна займаецца транспартнымі пытаннямі аб пераездзе ў Вугоршчыну», - гаворыцца ў тэлеграм-канале «Іслачы».

Матч у адказ «Іслач»— «Ля Фіёрыта» пройдзе ў чацвер у Вугоршчыне, дзе пасля ўварвання Расеі ва Украіну праводзяць намінальна хатнія гульні беларускія клубы.

Першы матч у Сан-Марына скончыўся перамогай беларускага клуба з лікам 1:0.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках