16 лiпеня 2024, aўторак, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія абвясціла Орбану байкот

4
Еўракамісія абвясціла Орбану байкот

Праз ваяжы вугорскага прэм'ера.

Кіраўніца Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен скасавала візіт калегіі ЕК у Вугоршчыну і панізіла ўзровень прадстаўніцтва на нефармальных пасяджэннях Рады ЕЗ пад вугорскім старшынствам.

Еўрапейская камісія пастанавіла байкатаваць паўгадавое старшынства Вугоршчыны ў Радзе ЕЗ у адказ на неадназначныя паездкі Віктара Орбана ў Маскву і Пекін, якія шмат хто палічыў абразай палітычнага адзінства блока, піша «Еўраньюс».

«У святле апошніх падзей, якія адзначылі пачатак старшынства Вугоршчыны, старшыня (Уршуля фон дэр Ляен) пастанавіла, што Еўракамісія будзе прадстаўленая на ўзроўні старшых дзяржаўных службоўцаў толькі на неафіцыйных пасяджэннях Рады», - паведаміў у панядзелак увечары прадстаўнік ЕК Эрык Мамер.

«Візіт калегіі (Еўракамісіі) у краіну-старшыню не адбудзецца», - дадаў ён, пацвердзіўшы, што галоўная падзея, якая азначае пачатак кожнай ратацыі старшынства, скасаваная.

Падчас свайго нядаўняга візіту ў Маскву Орбан сустрэўся з Пуціным, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку за ваенныя злачынствы, каб абмеркаваць вайну ва Украіне і, паводле слоў прэм'ера, «пачаць дыялог аб найкарацейшым шляху да міру». Праз некалькі дзён расейскія войскі разбамбілі дзіцячую лякарню ў Кіеве.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках