16 лiпеня 2024, aўторак, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над Магілёвам узнялі баявую авіяцыю

38
Над Магілёвам узнялі баявую авіяцыю
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Праз беспілотнік.

Раніцай у паветраную прастору Беларусі заляцеў беспілотнік, які, як мяркуецца, дасягнуў Магілёва.

Для яго перахопу была паднятая баявая авіяцыя. А 09:15 з аэрадрома "Баранавічы" ўзляцеў знішчальнік Су-30 ВПС РБ, а а 09:10 з аэрадрома "Мачулішчы" - гелікаптэр Мі-24 ВПС РБ, паведамляюць маніторынгавыя групы.

Паводле апублікаваных звестак, дрон рухаўся наступным маршрутам: заход у Беларусь у раёне трасы Р37 (в. Аляксандраўка), затым рух на г. Нароўля, далей беспілотнік заляцеў у Магілёўскую вобласць і рухаўся на Бабруйск, Быхаў, Беразіно і далей на Магілёў. На гэты момант дрон ужо праляцеў над Беларуссю больш за 300 км.

Гэта ўжо чацвёрты дрон-камікадзэ, які заляцеў на тэрыторыю Беларусі з 11 ліпеня, і другі за сённяшні дзень.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках