16 лiпеня 2024, aўторак, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму Мазыр амаль два дні сядзеў без святла

8
Чаму Мазыр амаль два дні сядзеў без святла

У многім гэта наступствы вайны з Украінай.

Амаль два дні у 105-тысячным Мазыры і раёне не маглі аднавіць электразабеспячэнне пасля стыхіі, якая абрынулася на рэгіён 14 ліпеня. Абясточанай была большая частка паўднёвага захаду Гомельскай вобласці — гэта не толькі Мазыршчына, але і Нараўлянскі, Ельскі, Лельчыцкі раёны.

У Мазыры праз адсутнасцьі электрычнасці больш за дзень не было вады — мясцовым жыхарам даводзілася стаяць у вялізных чэргах да аўтацыстэрнаў з вадой. Не працуюць лядоўні і сапсаваныя прадукты, немагчымасць падсілкаваць мабільныя тэлефоны - гэта толькі частка праблем, якія зазналі мазырчукі.

Чаму так доўга ў раён не маглі вярнуць электразабеспячэнне, даведаўся «Флагшток». Мазыршчына была абясточанай праз паваленую апору лініі электраперадач 330 кілавольт — з-за гэтага лінія была адключаная. А падаць электрычнасць з іншай вобласці бало немагчыма, растлумачыў мясцовы энергетык:

«Па-добраму, буйныя падстанцыі паміж сабой закальцаваныя, і Мазыр з Гомелем быў закальцаваны праз тэрыторыю Украіны. У пачатку вайны лінію Гомель — Чарнігаў украінцы адключылі. Таму закальцоўкі ў нашай вобласці фактычна няма», - расказаў спецыяліст.

У 2022 годзе энэргетыкі пачалі спешна карэктаваць сітуацыю і рабіць іншую закальцоўку: будаваць ЛЭП з Мазыра і Петрыкава - на Салігорск. Яе дагэтуль не ўвялі ў эксплуатацыю:

«Магчыма прычына - праблемы з экалагічнай экспэртызай. Атрымліваецца, закальцоўкі няма, лінія абвалілася — і ўсё, катастрофа».

Таму жыхарам раёна, прадпрыемствам, медустановам давялося чакаць, пакуль адновяць апірышча ЛЭП, але энэргетыкі сваімі сіламі гэта зрабіць не могуць — патрэбная спецыялізаваная арганізацыя. Яе ў тэрміновым парадку выклікалі, аднак праз бюракратыю паўдня не дапускалі да працы:

«Ні ў каго не ставала смеласці часова заплюшчыць вочы на шматлікія інструкцыі, каб хутчэй даць допуск на працы і як мага хутчэй прыступіць да ліквідацыі наступстваў аварыі».

Як паведаміла Мінэнерга, толькі а 10 гадзіне раніцы 16 ліпеня электраэнергія пачала паступаць на Мазырскую ЦЭЦ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках