16 лiпеня 2024, aўторак, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская выведка: У Расеі рыхтуюцца «лавіць» навабранцаў

Брытанская выведка: У Расеі рыхтуюцца «лавіць» навабранцаў

Для гэтага ствараецца спецыяльная сістэма.

Урад Расеі ўкараняе "сістэму абмену інфармацыяй" паміж Міністэрствам абароны і ФСБ для перадачы звестак аб патэнцыйных навабранцах і прадухілення іх уцёкаў з краіны.

У справаздачы выведкі Мінабароны Брытаніі, апублікаванай у аўторак, 16 ліпеня, гаворыцца, што ўкараненне гэтай сістэмы, магчыма, мае на мэце прадухіліць паўтарэнне сітуацыі, якая ўзнікла ў 2022 годзе, калі сотні тысяч расейцаў пакінулі краіну пасля абвяшчэння частковай мабілізацыі.

Адзначаецца, што сістэма павінна поўнасцю пачаць дзейнічаць да восеньскага набору 2024 года.

Расея праводзіць дзве кампаніі набору штогод, набіраючы больш за 250 тысяч чалавек штогод для праходжання аднаго года тэрміновай вайсковай службы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках