16 лiпеня 2024, aўторак, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: Расейскіх жаўнераў ва Украіне перасаджваюць на беларускія матацыклы

5
Forbes: Расейскіх жаўнераў ва Украіне перасаджваюць на беларускія матацыклы

Праз гэта войска РФ страчвае рэкордную колькасць жаўнераў.

Ва ўмовах нястачы бранетэхнікі расейскія падраздзяленні ва Украіне ўсё часцей абсталёўваюцца цывільнымі транспартнымі сродкамі, у тым ліку беларускія матацыклы для бездарожжа, паведамляе Forbes.

Праз вялікія страты бранятэхнікі ўсё больш расейскіх падраздзяленняў, якія ваююць ва Украіне, перасаджваюцца на кітайскія квадрацыклы Desertcross 1000-3, а таксама кітайскія і беларускія матацыклы для бездарожжа.

Аднак, як адзначае Forbes, супраць акапаных украінскіх войскаў, якія падтрымліваюцца артылерыяй і беспілотнікамі, у расейцаў на квадрацыклах і матацыклах няма шанцаў - расейскае войска стачвае рэкордную колькасць салдат.

З падлікаў Міністэрства абароны Вялікабрытаніі, сярэднія штодзённыя страты расейцаў (забітымі і параненымі) ва Украіне ў траўні і чэрвені 2024 года ўзраслі да пікавых значэнняў з пачатку канфлікту - 1262 і 1163 чалавекі адпаведна.

Агулам, са звестак міністэрства, у перыяд з 1 траўня да 30 чэрвеня расейцы страцілі больш за 70 000 чалавек.

Устаноўка на квадрацыклах і матацыклах так званых антыдронавых кратак, відавочна, не вельмі дапамагае, паколькі дадатковая браня запавольвае іх хуткасць, робячы іх больш уразлівымі для агнявых удараў, піша Forbes.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках