16 лiпеня 2024, aўторак, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта будуць апошнія тыдні кіравання Лукашэнкі»

9
«Гэта будуць апошнія тыдні кіравання Лукашэнкі»
КАЛАЖ: CHARTER97.ORG

Чаму беларускі правадыр змяніў рыторыку.

Былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак расказаў, чаму беларускі правадыр змяніў рыторыку.

— Калі зараз Лукашэнка раптам наважыцца на нейкую эскалацыю на мяжы з Украінай, гэта стане апошнімі тыднямі ягонага кіравання, — пракаментаваў Іван Ступак на Еўрарадыё нядаўняе сцягванне да мяжы беларускіх вайскоўцаў. - Ён ведае, што ў выпадку нейкіх ваенных дзеянняў з Украінай, трэба будзе раздаваць зброю таму самаму «народнаму апалчэнню», гэта значыць звычайным беларусам, а не вертухаям, кгбэшнікам і іншым сілавікам.

І Лукашэнка цудоўна разумее, што на гэты раз здушыць усё, як было ў 2020 годзе, не выйдзе. Беларускія грамадзяне павернуць зброю супраць яго.

Экспэрт патлумачыў і тое, чаму, на ягоную думку, заявы беларускага правадыра апошнім часам рэзка змянілі характар і набылі міратворчую афарбоўку.

- Гэта кажа і пра тое, што на Лукашэнку вельмі моцна ціснуць эканамічныя санкцыі, і пра ягоную асабістую ізаляцыю. Не ад добрага жыцця ён пачынае размаўляць з першай лэдзі Нігерыі.

Ягонае кола ўжо даўно абмежаванае Пуціным, Такаевым, былымі сябрамі Савецкага саюза і прывітальнымі тэлеграмамі ці спачуваннямі.

А яму вельмі хочацца пашырыць гэтае кола і зноў стаць "сваім хлопцам". Але ўкраінцы памятаюць, адкуль быў наступ у 2022 годзе. Таму ў Лукашэнкі няма шанцаў стаць "сваім хлопцам" для Украіны. Нават калі ён заўтра прывязе мір, мы ўсё памятаем, і прабачэння яму і ягонаму рэжыму не будзе, – сказаў Ступак.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках