16 лiпеня 2024, aўторак, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дзяжурылі ўсю ноч»

8
«Дзяжурылі ўсю ноч»

Менчукі загадзя прыйшлі да УКБ, каб пабудавацца ў маналітным доме ў Зялёным Лузе.

УКБ Савецкага раёна нядаўна абвясціў аб будаўніцтве новага дома для тых, хто мае патрэбу. Што характэрна, упершыню за доўгі час будавацца паклікалі ўсіх ахвочых чаргавікоў, а не толькі тых, хто заручыўся запрашэннем з выканкама.

Шматпавярховік вырасце на месцы вытворчых пабудоў раённага «Рэмаўтадора», у межах вуліцы Усходняй, 2-га Тапаграфічнага завулка, вуліцы Тапаграфічнай і бакавога праезду вуліцы Волешава, піша «Онлайнер».

У маналітнай новабудоўлі ад УКБ запраектавана тры пад'езды і 90 кватэр. Першы паверх у ім аддадуць пад камерцыйныя "квадраты". Для жыхароў прадугледжаная паркоўка на 92 месцы, а таксама месцы для захоўвання веласіпедаў.

У доме паводле праекту запланаваны студыі, а таксама кватэры з кухнямі-гасцёўнямі. Вышыня столяў у іх - 2,65 метра. Жыллё будуць здаваць без фінішнага аздаблення, але са сцяжкай на падлозе і тынкоўкай на сценах.

Кошт "квадрата" ў новабудоўлі дзяржаўны забудоўнік ацаніў на 3777 рублёў, або блізу $1180 паводле курсу. Цяперашнімі часамі кошт даволі павабны, і заканамерна прапанова выклікала калі не ажыятаж, то адназначна жывую цікавасць. Таму ля парога УКБ напярэдадні падачы заявак некаторыя дзяжурылі з ночы, і на тварах прыкметная стомленасць. Малады чалавек на імя Максім стаіць бліжэй да канца чаргі, таму на многае не разлічвае, але ўсё ж спадзяецца на поспех.

- Хацелася б двухпакаёвую кватэру ў раёне 70-80 «квадратаў», гэта ідэальна для маладой сям'і. Пакуль мы з жонкай кватэру толькі наймаем. Але і супраць аднапакаёўкі на 60 «квадратаў» таксама нічога не маю. Месцазнаходжанне дома нядрэннае, асабліва калі ёсць аўто. Галоўнае, што ў межах Менска, для мяне гэта асноўны момант, - рэзюмуе Максім.

Іншы хлопец з чаргі на імя Арцём цвёрда ўпэўнены ў сваім выбары і лічыць будучы дом выдатнай прапановай.

- Я б хацеў у ідэале двухпакаёвую на 61 квадратны метр. Як па мне, размяшчэнне выдатнае, шыкоўны раён. У параўнанні з камерцыйным жыллём, напрыклад «Новай Баравой», я б адназначна ўпадабаў гэтае месца. Я зараз жыву ў тым жа Савецкім раёне ў арэнднай кватэры і цудоўна ведаю гэтыя месцы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках