16 лiпеня 2024, aўторак, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За час вайны з РФ з'ехалі і не вярнуліся больш за 660 тысяч чалавек

5
За час вайны з РФ з'ехалі і не вярнуліся больш за 660 тысяч чалавек

Вывучылі статыстыку з 70 краін.

З Расеі пасля пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны ў лютым 2022 года з'ехалі і не вярнуліся як мінімум 666 тысяч чалавек. Пра гэта піша "Нямецкая хваля" са спасылкай на выданне The Bell, публікуючы вынікі ўласнага даследавання.

Як адзначае The Bell, атрыманыя лічбы больш чым на 150 тысяч перавышаюць прыблізныя адзнакі гэтага выдання, зробленыя ў канцы 2022 года.

Цяперашняе даследаванне грунтавалася на аналізе афіцыйна апублікаваных звестак, заяў чыноўнікаў і дыпламатаў, а таксама статыстычных звестак кожнай з краін, якія прымаюць. Каб іх атрымаць, журналісты накіравалі запыты ў міграцыйныя і статыстычныя органы амаль 70 дзяржаў.

Пры гэтым даследнікі адзначылі шэраг цяжкасцяў, з якімі яны сутыкнуліся. Так, некаторыя краіны (Тайланд, Інданезія) не адказалі на запыты, іншыя (Кіпр) не вядуць улік расейцаў, якія пераехалі да іх, ці яшчэ не апублікавалі звесткі аб іміграцыі за 2023 год (Партугалія). Акрамя таго, немагчыма даведацца, колькі расейцаў, якія атрымалі за мяжой ДНЖ альбо дазвол на працу ці вучобу, надумалі ў выніку вярнуцца ў РФ.

Куды едуць расейцы-рэлаканты

- Сярод краін-лідараў у колькасці расейцаў, якія пераехалі туды, чакана апынуліся бязвізавыя кірункі накшталт Арменіі (110 тысяч чалавек), Казахстана (80 тысяч), Грузіі (74 тысячы), - паказвае The Bell. Нечаканым у публікацыі называецца тое, што ў адным шэрагу па колькасці тых, хто з'ехаў, апынуліся і ЗША (48 тысяч).

У топе папулярнасці таксама Ізраіль - туды пераелі блізу 80 тысяч расейцаў. Аднак, агаворваюцца аўтары даследавання, не ўсе з іх засталіся ў краіне, а дакладную колькасць, якая вярнулася ўсталяваць не атрымалася.

З дзяржаў Еўразвязу, са звестак статыстыкі, расейцы часцей за ўсё з'язджалі ў Нямеччыну (36 тысяч), Латвію (18 тысяч), Гішпанію (16 тысяч), Нідэрланды (12 тысяч). Блізу 30 тысяч расейцаў перабраліся ў Сербію.

Абапірацца ў падобным аналізе на расейскія звесткі немагчыма, паколькі Расея, як піша The Bell, афіцыйна не кажа, колькі грамадзян пасля 24 лютага 2022 года з'ехала і дагэтуль не вярнулася. Звесткі ж розных ведамстваў не паказваюць рэальнай карціны - так, звесткі памежнай службы ФСБ паказваюць толькі колькасць перасячэнняў мяжы, якіх у аднаго чалавека можа быць некалькі, а лічбы МУС паказваюць толькі тыя выпадкі, калі расейцы самі паведамлялі аб атрыманых імі замежных дакументах, што не абавязаны рабіць тыя, хто з'ехаў і не вярнуўся ў Расею.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках