16 лiпеня 2024, aўторак, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фанаты запоўнілі стадыён «Рэала» дзеля сустрэчы з Мбапэ

3
Фанаты запоўнілі стадыён «Рэала» дзеля сустрэчы з Мбапэ

Фотарэпартаж.

У Мадрыдзе адбылася ўрачыстая прэзентацыя француза Кіліяна Мбапэ ў «Рэале».

Форвард каманды Францыі Кіліян Мбапэ 16 ліпеня падпісаў кантракт з мадрыдскім «Рэалам».

Ягонае пагадненне з клубам будзе дзейнічаць да лета 2029 года.

Пасля падпісання кантракта форвард сфатаграфаваўся з футболкай «Рэала» з нумарам 9, пад якім будзе выступаць у складзе мадрыдскага клуба.

Мбапэ таксама наведаў музей клуба.

Перад падпісаннем кантракта форвард прайшоў медагляд.

Прадстаўленне Мбапэ ў якасці гульца мадрыдскага клуба адбылося на хатнім стадыёне «Рэала» «Санцьяга Бернабеу».

Прэзентацыю наведалі больш за 80 тыс. гледачоў.

Прэзідэнт «Рэала» Фларэнціна Перэс прадставіў Мбапэ на «Бернабеу». Ён адзначыў, што ўдзячны форварду за любоў да мадрыдскага клуба.

«Вы тут, таму што хацелі гэтага. Дарагі Кіліян, дзякуй за ўзорныя намаганні, пра якія многія нават не падазраюць. Вы прыходзіце ў "Рэал" з вялікімі заслугамі. <...>. Я дзякую вам за безумоўную любоў да мадрыдскага "Рэала". Усё гэта прымушае нас ганарыцца вамі. Кіліян, сардэчна запрашаем дадому, сардэчна запрашаем у мадрыдскі "Рэал"», – сказаў Перэс на прэзентацыі.

На прэзентацыі Мбапэ выступіў з прамовай на гішпанскай мове. Ён заявіў, што сёння здзейснілася ягоная мара.

«Ух ты… неверагодна шчаслівы быць тут. Я шмат гадоў марыў гуляць за "Рэал" Мадрыд, і сёння мая мара спраўджваецца. Я шчаслівы хлопчык. Я хачу падзякаваць прэзідэнту Фларэнціна Перэсу, які даверыўся мне з першага дня. Сёння спраўдзілася мара. Я бачу, як плача мая мама», – сказаў Мбапэ.

Падчас вымаўлення ўрачыстай прамовы Мбапэ пацалаваў эмблему «Рэала» на футболцы.

Француз дадаў, што «збіраецца аддаць сваё жыццё за "Рэал" і эмблему, каб адпавядаць яго гісторыі». «У мяне ёсць пасланне для дзяцей. Я быў такім самым дзіцем, як і вы. З запалам і марай вы можаце дасягнуць усяго, чаго захочаце. Гэта неверагодны дзень. З дзяцінства ў мяне была толькі адна мара, і знаходжанне тут вельмі шмат значыць для мяне», – сказаў Мбапэ.

На ўрачыстай прэзентацыі прысутнічалі бацькі француза.

Мерапрыемства таксама наведаў легенда французскага футболу і «Рэала» Зінэдзін Зідан.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках