16 лiпеня 2024, aўторак, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У крамах «Прадукты» ў Бабруйску прадавалі мясныя паўфабрыкаты, якія двойчы «перажылі» тэрмін прыдатнасці

2
У крамах «Прадукты» ў Бабруйску прадавалі мясныя паўфабрыкаты, якія двойчы «перажылі» тэрмін прыдатнасці

А гародніна – з пратэрміноўкай два гады.

У крамах арганізацыі «ПрадуктОптГрант» у Бабруйску знайшлі больш за 70 відаў прадуктаў, якія стваралі пагрозу прычынення шкоды жыццю і здароўю пакупнікоў. Грубыя парушэнні заканадаўства выявіліся падчас пазапланавай праверкі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).

З прылаўкаў крамаў «Прадукты», размешчаных у Бабруйску па адрасах: вуліца Арлоўскага, 25а і вуліца Гогаля, 202, у агульнай колькасці знята больш за 70 найменняў харчовых тавараў са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці. Да прыкладу, пакупнікам прапаноўваліся мясныя паўфабрыкаты, якія двойчы «перажылі» свае тэрміны прыдатнасці. «Пратэрміноўка» садавінагародніных кансерваў склала блізу двух гадоў, карамелі і жавальных гумак – больш за 1,5 года, алею – больш за дзевяць месяцаў, – расказалі падрабязнасці ў МАРГу.

Акрамя таго, кантралёры забаранілі продаж у гэтых крамах больш як 70 найменняў харчовых тавараў, у якіх не было інфармацыі пра дату вырабу і тэрмін іх прыдатнасці. Гэта ў асноўным мучныя кандытарскія вырабы, мясныя паўфабрыкаты, крупы, вэнджаніна.

«Рэалізацыя такіх тавараў стварае пагрозу прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва і знаходзіцца на асаблівым кантролі МАРГ», – дадалі ў міністэрстве.

Таксама былі знойдзеныя і іншыя парушэнні. Напрыклад, у крамах не было спісу тавараў, якія абавязкова мусілі тут прадавацца, гэты пералік не выконваўся, неналежным было афармленне цэтлікаў, часам яны ўвогуле адсутнічалі. Таксама была няправільна аформленая інфармацыя для пакупнікоў, не было ніякіх звестак на фасаваных таварах, не выконваліся ўмовы захоўвання прадуктаў.

У МАРГу адзначылі, што ў краме «Прадукты» па вуліцы Арлоўскага такія парушэнні знаходзілі ўжо двойчы ў 2024 годзе. Аднак кіраўніцтва не ўхіліла іх.

Гэтыя дзве крамы зачынілі на два тыдні, каб яны навялі парадак. Калі справяцца хутчэй, то іх могуць адчыніць раней.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках