16 лiпеня 2024, aўторак, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На найбуйнейшай АЭС поўдня Расеі адбыўся маштабны збой

8
На найбуйнейшай АЭС поўдня Расеі адбыўся маштабны збой

Аўтаматыка адключыла адзін з энэргаблокаў.

У працы Растоўскай атамнай электрастанцыі (АЭС) адбыўся маштабны збой. Аўтаматыка адключыла адзін з энэргаблокаў праз непаладкі на турбагенератары, паведамілі «РІА Навіны» у прэс-службе «Расатама». У дзяржкарпарацыі запэўнілі, што радыяцыйны фон знаходзіцца ў норме.

Аднак праз збой на АЭС было парушанае энэргазабеспячэнне на поўдні Расеі, у тым ліку ў Краснадары і населеных пунктах на ўзбярэжжы Чорнага мора. У рэгіёне ўвялі абмежаванні спажывання на 1,5 ГВт, паведамілі ў Мінэнэрга. Гэта было зроблена з мэтай захавання ўстойлівасці энэргасістэмы, удакладнілі ва ўстанове. Ідуць аднаўленчыя працы. Да 17-й аб'ём абмежаванняў быў зніжаны на 500 МВт.

Паводле звестак Адзінай дзяжурнай дыспетчарскай службы, у Краснадары выйшлі з працы больш за 100 электрападстанцый, блізу 100 вуліцаў засталіся без святла днём 16 ліпеня. Асноўныя адключэнні прыпалі на Прыкубанскую і Заходнюю акругі. У горадзе спыніліся трамваі і тралейбусы. Не працуюць блізу 150 святлафораў, пішуць «Кубанскія навіны». Знікаюць сотавая сувязь і інтэрнэт. Таксама пра перабоі са святлом паведамляюць жыхары Анапы, Геленджыка, Новарасійска і Майкопа.

Растоўская АЭС размешчаная пад Валгадонскам. Яна складаецца з чатырох энэргаблокаў. Гэта самая буйная станцыя на поўдні краіны, яе магутнасць складае 4 ГВт. Аб'ект уваходзіць у топ-3 у выпрацоўцы ў Расеі і забяспечвае электраэнэргіяй паўднёвыя рэгіёны і Паўночны Каўказ з насельніцтвам больш за 26 млн чалавек. Трэці энэргаблок АЭС быў выведзены ў планавы рамонт 22 чэрвеня. Энэргаблокі нумар 2 і нумар 4 працуюць у штатным рэжыме на магутнасці 1700 МВт.

Масавыя адключэнні электрычнасці назіраюцца ў Краснадарскім краі ў апошнія два тыдні. Самая маштабная аварыя здарылася 9 ліпеня, калі без святла засталіся 325 тысячаў жыхароў Кубані. У Мінэнэрга сцвярджалі, што прычынай стала «высокае сезоннае спажыванне, выкліканае летнімі тэмпературнымі максімумамі»: каб выратавацца ад задухі, людзі масава ўключалі кандыцыянеры і вентылятары, і сеткі не вытрымалі такой нагрузкі.

Праз гэта ўлады ўводзілі веерныя адключэнні электрычнасці шэрагу населеных пунктаў, у тым ліку ў Новарасійску. Апроч Краснадарскага краю, аналагічныя захады таксама рабіліся ў Растоўскай вобласці 6 ліпеня.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках