16 лiпеня 2024, aўторак, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна атрымала ад Чэхіі першыя 50 тысячаў артснарадаў

Украіна атрымала ад Чэхіі першыя 50 тысячаў артснарадаў

Частка з іх ужо знішчае расейскіх акупантаў на фронце.

Частка артснарадаў, якія Украіна атрымала ў рамках чэшскай ініцыятывы, ужо знаходзіцца на лініі фронту ў вайне супраць РФ. Пра гэта 16 ліпеня ў Празе на супольнай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Чэхіі Пятром Фіялам паведаміў кіраўнік украінскага ўраду Дзяніс Шмыгаль.

Відэазапіс апублікаваны на YouTube-канале Кабміна Украіны.

Паводле словаў Шмыгаля, падчас ягонага візіту ў Чэхію для ўдзелу ў другім раўндзе міжурадавых кансультацый важным пунктам была рэалізацыя чэшскай ініцыятывы ў пастаўцы артылерыйскіх боепрыпасаў украінскім вайскоўцам.

«Гэтая ініцыятыва ўжо дзейнічае – першыя 50 тыс. снарадаў ужо паступілі ва Украіну. Частка з іх ужо на лініі фронту – знішчае расейскіх акупантаў», – падкрэсліў прэм'ер.

Шмыгаль таксама выказаў надзею на рэалізацыю супольных праектаў паміж краінамі ў вытворчасці боепрыпасаў у Чэхіі ці ў бяспечных месцах ва Украіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках