16 лiпеня 2024, aўторак, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Алімпіяду ад Беларусі едзе мінімальная ў гісторыі колькасць удзельнікаў

9
На Алімпіяду ад Беларусі едзе мінімальная ў гісторыі колькасць удзельнікаў

16 чалавек.

Сёння быў зацверджаны беларускі склад удзельнікаў на Алімпійскія гульні ў Парыжы.

16 ліпеня ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта адбылося пасяджэнне выканкама, на якім зацвердзілі склад спартоўцаў і суправаджальнікаў на Алімпіяду-2024 у Парыжы.

Спартоўцы, іх усяго 16, выступяць у дзевяці відах спорту: у веласпорце (шашы), веславанні акадэмічным, плаванні, стральбе кулявой, скачках на батуце, барацьбе грэка-рымскай, веславанні на байдарках, таэквандо і цяжкай атлетыцы:

Барацьба грэка-рымская

1. Хаслаханаў Абубакар

Веласпорт

2. Церах Ганна

Веславанне акадэмічнае

3. Залаты Яўген

4. Клімовіч Таццяна

Веславанне на байдарках і каноэ

5. Кравец Уладзіслаў

6. Трушкіна Юлія

Плаванне

7. Шымановіч Ілля

8. Шкурдай Настасся

9. Змушка Аліна

Скачкі на батуце

10. Бардзілоўская Віялета

11. Літвіновіч Іван

Стральба кулявая

12. Чупрыс Дар'я

13. Пятрова Аляксандра

Таэквандо

14. Георгій Гурцыеў

Цяжкая атлетыка

15. Валадзько Сюзана

16. Ціханцоў Яўген

У Парыжы спартоўцаў будуць суправаджаць трэнеры, медыцынскі і адміністрацыйны персанал.

Такім чынам, ад Беларусі на летнюю Алімпіяду, якая пройдзе ў сталіцы Францыі з 26 ліпеня да 11 жніўня, паедзе мінімальная з 1996 года, калі наша краіна стала выступаць асобнай камандай, колькасць удзельнікаў.

Так, у Токіа-2021 бралі ўдзел 108 беларускіх атлетаў, якія заваявалі таксама мінімальную за ўвесь час колькасць медалёў – сем узнагародаў (адно золата, тры срэбныя і тры бронзавыя медалі). Золата заваяваў батутыст Іван Літвіновіч.

На Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра ў 2016 годзе выступалі 124 беларускія спартоўцы, якія прывезлі дзевяць узнагародаў (1+4+4).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках