16 лiпеня 2024, aўторак, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне здраднікаў будуць пазбаўляць дзяржузнагародаў

20
Ва Украіне здраднікаў будуць пазбаўляць дзяржузнагародаў

Зяленскі ініцыяваў законапраект.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў Радзе разгледзець законапраект, які прадугледжвае пазбаўленне дзяржаўных узнагародаў здраднікаў.

Пра гэта паведамляе са спасылкай на вечаровы зварот кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

Паводле ягоных словаў, законапраектам прапануецца ўнесці змены ў Крымінальны кодэкс Украіны, Крымінальны працэсуальны кодэкс Украіны і іншыя заканадаўчыя акты наконт пазбаўлення дзяржаўных узнагародаў «за папулярызацыю або прапаганду дзяржавы-агрэсаркі або ўчыненне іншых супрацьпраўных дзеянняў супраць Украіны».

«Гэта тычыцца тых, хто атрымліваў дзяржаўныя ўзнагароды Украіны, у тым ліку “Героя Украіны”, ордэны “За заслугі” і іншыя, але абраў для сябе не Украіну – абраў ворага і цяпер падтрымлівае Расею так ці інакш або ўвогуле знаходзіцца на яе тэрыторыі», – удакладніў Зяленскі.

Паводле ягоных словаў, цяпер ва Украіне патрэбны механізм пазбаўлення такіх людзей дзяржаўных узнагародаў, паколькі яны заслугоўваюць называцца толькі «здраднікамі».

Зяленскі падкрэсліў, што просіць Раду разгледзець такі законапраект у найбліжэйшы час.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках