16 лiпеня 2024, aўторак, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што цяпер адбываецца з Мазырскім НПЗ?

2
Што цяпер адбываецца з Мазырскім НПЗ?

Учора ён прыпыніў працу.

На мазырскай ЦЭЦ аднавілі выпрацоўку пары і электраэнэргіі пасля ўхілення наступстваў буры, якая абрынулася на рэгіён 14 ліпеня. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале Мінэнэрга.

Таксама адноўленае энэргазабеспячэнне галоўнага прамысловага спажыўца – Мазырскага НПЗ.

«Вядуцца працы ў аднаўленні гарачага водазабеспячэння жыллёвага фонду. Плануецца, што падача гарачай вады насельніцтву пачнецца ў найбліжэйшы час і будзе ажыццяўляцца паэтапна», – дадалі энэргетыкі.

Нагадаем, бура, якая пранеслася пару дзён таму, больш чым на суткі пакінула 105 тысячаў жыхароў Мазыра без водазабеспячэння і электрычнасці. У Гомельскай вобласці абвясцілі надзвычайную сітуацыю і сфармавалі аператыўны штаб ліквідацыі наступстваў непагадзі. Праца аварыйных брыгадаў не спыняецца ні на хвіліну. Персанал працуе днём і ноччу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках