16 лiпеня 2024, aўторак, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Насельніцтва Зямлі дасягне піку 10,3 млрд у сярэдзіне 2080-х

3
Насельніцтва Зямлі дасягне піку 10,3 млрд у сярэдзіне 2080-х

А потым пойдзе на спад.

За 75 гадоў, з 1950-х гадоў, насельніцтва Зямлі павялічылася больш як утрая і дасягнула 8,2 мільярда чалавек. У дакладзе ААН «Дэмаграфічныя перспектывы свету на 2024 год» гаворыцца, што ў наступным дзесяцігоддзі насельніцтва нашай планеты вырасце больш чым на два мільярды чалавек. Аднак навукоўцы прагназуюць, што гады хуткага росту могуць скончыцца да сярэдзіны 2080-х гадоў.

Паводле словаў спецыялістаў, у 2100 годзе колькасць насельніцтва Зямлі апынецца на 6% (або 700 млн чалавек) ніжэйшай, чым меркавалася ў прагнозе 2013 года. За апошнія гады дэмаграфічная сітуацыя ў свеце значна змянілася – так, у некаторых найбуйнейшых краінах свету (напрыклад, у Кітаі) назіраецца зніжэнне нараджальнасці.

На сёння больш за чвэрць насельніцтва свету, ці 28%, жыве ў 63 краінах або рэгіёнах. Цягам 30 гадоў колькасць насельніцтва дасягне піку ў 50 краінах, сярод іх Бразілія, Іран і Турцыя.

Рост насельніцтва пасля 2054 года прадоўжыцца ў 120 краінах. У іх лік уваходзяць Індыя, Інданезія, Нігерыя, Пакістан і ЗША. Сярэдняя даўжыні жыцця ў 2054 годзе складзе 77,4 года.

Эксперты адзначылі, што ўладам давядзецца развязаць праблему старэння насельніцтва. Паводле прагнозаў, да канца 2070 гадоў колькасць людзей старэйшых за 65 гадоў дасягне 2,2 млрд чалавек і перавысіць колькасць асобаў маладзейшых за 18 гадоў, паведамляе Daily Mail.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках