16 лiпеня 2024, aўторак, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія пачне вырабляць ва Украіне патроны і штурмавыя вінтоўкі

1
Чэхія пачне вырабляць ва Украіне патроны і штурмавыя вінтоўкі

Будзе пабудаваны завод.

Чэшская кампанія Colt CZ пачне вырабляць ва Украіне патроны і штурмавыя вінтоўкі. Пра гэта на брыфінгу ў Празе пасля сустрэчы з чэшскім прэм'ерам Пятром Фіялам сказаў кіраўнік ураду Украіны Дзяніс Шмыгаль.

«Ва Украіне будзе пабудаваны новы патронны завод. Пагадненне падпісанае паміж Sellier&Bellot і Украбаронсэрвісам. Гэта важна для забеспячэння нашага войска цяпер і дэманструе высокі ўзровень зацікаўленасці ў супрацоўніцтве з нашай абароннай індустрыяй. Другое пагадненне – гэта вытворчасць штурмавых вінтовак кампаніі Colt CZ ва Украіне. Гэта пагадненне паміж Česká zbrojovka і адпаведным украінскім прадпрыемствам», – расказаў Шмыгаль.

У лютым 2024 года дзяржаўны холдынг «Украінская абаронная прамысловасць» (УАП) і Česká zbrojovka a.s. падпісалі дамову аб намеры перадачы ліцэнзіі на вытворчасць ва Украіне паўаўтаматычных штурмавых вінтовак CZ BREN 2.

Украінскае войска ўжо выкарыстоўвае CZ BREN 2, таксама вінтоўкі стаяць на ўзбраенні войскаў Чэхіі, Партугаліі, аператыўнай групы французскай нацыянальнай жандармерыі, польскай памежнай службы, румынскай жандармерыі.

Абедзве кампаніі – і Česká zbrojovka, і Sellier&Bellot – уваходзяць у склад групы Colt CZ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках