17 лiпеня 2024, Серада, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларусам атрымаць візу проста ў аэрапорце Тайланда

1
Як беларусам атрымаць візу проста ў аэрапорце Тайланда

Растлумачыла консульства краіны.

Ганаровае консульства Тайланда апублікавала растлумачэнні для беларусаў аб тым, як атрымаць аднаразовую кароткатэрміновую турыстычную візу проста па прылёце ў краіну. Новаўвядзенне набыло моц 15 ліпеня.

Віза па прыбыцці (VOA) для беларускіх турыстаў выдаецца ў пунктах пропуску Тайланда.

Каб атрымаць візу ў аэрапорце, трэба будзе выканаць шэраг умоў. Трэба будзе запоўніць анкету для іміграцыйнай службы, падаць фота памерам 4х6 см, зробленае на працягу паўгода. Тэрмін дзеяння пашпарта пры гэтым павінен быць не меншы за 30 дзён. Турысту таксама трэба будзе падаць пацверджанне пражывання ў Тайландзе (адрас гатэля ці кватэры), а таксама наяўнасці сродкаў для пражывання (мінімум 10 000 бат (блізу 275 даляраў) для адзінокіх падарожнікаў і 20 000 бат для сям'і). Трэба будзе паказаць і зваротны білет. Білеты з адкрытай датай разглядацца не будуць.

Віза VOA аднаразовая, тэрмін знаходжання па ёй не можа перавышаць 15 дзён. Яе кошт складае 2000 тайскіх батаў (каля 56 даляраў).

Для падарожжа ў Тайланд на тэрмін больш як 15 дзён з турыстычнай мэтай беларусам неабходна атрымаць звычайную аднаразовую турвізу праз пасольства ў Маскве з падачай дакументаў праз ганаровае консульства ў Менску. Яе кошт складае 40 даляраў плюс 70 рублёў - консульскі збор.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках