17 лiпеня 2024, Серада, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі будуць судзіць знакамітага трэнера ў настольным тэнісе

4
У Беларусі будуць судзіць знакамітага трэнера ў настольным тэнісе

Яму пагражае да шасці гадоў калоніі.

24 ліпеня ў Берасцейскім абласным судзе пачнецца суд над Юрыем Лагадзюком. Яго абвінавачваюць у "спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці". Як піша «Наша Ніва», яму пагражае да шасці гадоў калоніі.

63-гадовы Юрый Лагадзюк — берасцеец. Больш за 30 гадоў ён працуе трэнерам у настольным тэнісе. У Берасцейскай вобласці ён адзіны суддзя міжнароднай катэгорыі ў гэтай дысцыпліне. Раней Лагадзюк быў чальцом управы Беларускай федэрацыі настольнага тэніса.

Таксама ён вядомы як адзін з найлепшых трэнераў Беларусі ў інваспорце. Лагадзюк трэніруе людзей з праблемамі апорна-рухальнага апарата, і яго выхаванцы нярэдка перамагаюць на чэмпіянатах як у Беларусі, так і ў іншых краінах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках