17 лiпеня 2024, Серада, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна перацяла расейскую нафту для Орбана

12
Украіна перацяла расейскую нафту для Орбана
КАЛАЖ: NV.UA

Транзіт нафты "Лукойл" стаў немагчымы.

"Лукойл" спыніў транспартаванне нафты ў Вугоршчыну з канца чэрвеня 2024 года пасля таго, як РНБА Украіны пашырыў супраць яго санкцыі.

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Узмацненне ўкраінскіх санкцый супраць расейскага “Лукойла” ў канцы чэрвеня 2024 года заблакавала транзіт яго нафты ў Вугоршчыну.

Паведамляецца, што “Лукойл” знаходзіўся пад санкцыямі ва Украіне з 2018 года, але яны былі абмежаванымі - тычыліся толькі вываду капіталаў, абмежавання гандлёвых аперацый і забароны ўдзелу ў прыватызацыі або арэндзе дзяржаўнай маёмасці.

У чэрвені 2024 года РНБА істотна іх пашырыла, дадаўшы, забарону на транзіт.

“Цяпер ва Украіне склалася юрыдычная сітуацыя, паводле якой “Лукойл” не ажыццяўляе пастаўкі ў Вугоршчыну. Цяпер мы працуем над прававым развязаннем”, - сказаў міністр замежных спраў Вугоршчыны Петэр Сіярта журналістам пасля сустрэчы з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым.

Адзначаецца, што для вугорскай кампаніі "Mol" расейскія пастаўкі забяспечваюць дзве траціны ўсёй сырой нафты, але не выключана, што яна зможа цалкам замяніць іх з 2025 года.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках