17 лiпеня 2024, Серада, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым Лукашэнкі прыдумаў новую перашкоду з дакументамі для беларусаў замежжа

17
Рэжым Лукашэнкі прыдумаў новую перашкоду з дакументамі для беларусаў замежжа

Што гэтым раз?

Рэжым Лукашэнкі плануе ўскладніць укладанне шлюбаў для грамадзян Беларусі, якія з'ехалі за мяжу. З 1 студзеня 2025 года замест даведкі аб адсутнасці перашкод для укладання шлюбу будзе ўведзены новы дакумент, піша euroradio.fm.

У шмат якіх краінах мясцовыя ЗАГСы патрабуюць такія даведкі. Напрыклад, без іх не распішуць у Польшчы. Адзіны варыянт абысці гэтую норму - звярнуцца ў суд па дазвол укласці шлюб без даведак (але суд можа і не дазволіць).

У Беларусі зараз гэтыя даведкі выдаюць ЗАГСы. Атрымаць іх можна ў тым ліку з генеральнай даверанасцю. Хто будзе выдаваць дакумент новай формы ў наступным годзе, чыноўнікі не гавораць. У публічным доступе гэтую інфармацыю яшчэ не размяшчалі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках