17 лiпеня 2024, Серада, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна вярнула дадому з расейскага палону 95 абаронцаў

1
Украіна вярнула дадому з расейскага палону 95 абаронцаў

Абмен адбыўся пры пасярэдніцтве ААЭ.

Сёння, 17 ліпеня, з расейскага палону дадому вярнуліся 95 абаронцаў Украіны. Абмен адбыўся пры пасярэдніцтве ААЭ.

«Працягваем вяртаць нашых людзей дадому. Яшчэ 95 абаронцаў вызваленыя з расейскага палону. Гэта ваяры Узброеных Сіл Украіны, Нацыянальнай гвардыі, памежнікі», - паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім Telegram-канале.

Ён падзякаваў ААЭ, якія сталі пасрэднікам для гэтага абмену.

«Дзякуючы нашай камандзе, якая займаецца абменамі, і Аб'яднаным Арабскім Эміратам - за пасярэдніцтва ў гэтым вызваленні. Як бы цяжка гэта ні было, шукаем кожнага, хто можа быць у палоне. Павінны вярнуць усіх», - рэзюмаваў Зяленскі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках