17 лiпеня 2024, Серада, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У інтарэсах ЗША не дапусціць вяртання расейскага газу і нафты ў Еўропу»

7
«У інтарэсах ЗША не дапусціць вяртання расейскага газу і нафты ў Еўропу»

Вэнсу будзе важна захаваць гэты разрыў паміж Еўропай і РФ.

Наконт прызначэння патэнцыйным віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэймса Вэнса я б не рабіў паспешных высноў, напісаў у «Фэйсбуку» украінскі народны дэпутат ад «Слугі народа» Ягор Чэрнеў.

Так, ён не вельмі карэктна выказваўся пра Украіну, але ён выказваў сваё асабістае чалавечае стаўленне ці кан'юнктурнае палітычнае.

Іншая рэч, што ў выпадку трапляння ў Белы дом чалавек/палітык Джэймс Вэнс ператворыцца (ёсць надзея) у дзяржаўную функцыю - віцэ-прэзідэнта. І там логіка прыняцця пастаноў ужо будзе зусім іншай.

А логіка нацыянальных інтарэсаў ЗША сёння такая, што ім неабходна не дапусціць вяртання таннага расейскага газу і нафты на еўрапейскі рынак, адкуль расейцаў з такім намаганнем выцеснілі.

Сёння ў амерыканскіх энэргетычных кампаній ёсць у Еўропе такія прыбыткі, аб якіх яшчэ некалькі гадоў таму яны не маглі нават марыць.

Больш за тое, і сам Вэнс, як пішуць, звязаны з энэргаздабывальнай галіной Амерыкі.

А гэта значыць, што для Вэнса, як і кожнага прадстаўніка Белага дома, важна захаваць разрыў паміж Еўропай і Расеяй. Таму зняцце санкцый або іншыя саступкі, якія маглі б узмацніць Расею ў Еўропе, дакладна не ў інтарэсах ЗША.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках