17 лiпеня 2024, Серада, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хірурга Андрэя Любецкага перавялі ў жодзінскую турму

4
Хірурга Андрэя Любецкага перавялі ў жодзінскую турму
АНДРЭЙ ЛЮБЕЦКІ

Пастанову прыняў «суддзя» Павел Карцінін.

У Бабруйску 26 чэрвеня разгледзелі справу аб замене Андрэю Любецкаму рэжыму ўтрымання на турэмны. Суддзя Павел Карцінін пастанавіў перавесці палітвязня ў турму да канца тэрміну, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Андрэя Любецкага затрымалі 4 траўня 2021 года. У красавіку 2022 года суддзя Святлана Чарапанава прыгаварыла лекара да пяці гадоў калоніі. Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Ён адбываў тэрмін у Бабруйскай калоніі №2.

Андрэй Любецкі - лекар, адпрацаваў 18 гадоў у дзіцячай лякарні №4 у Менску сківічным хірургам. Пасля выбараў 2020 года ён быў валанцёрам каля ізалятара на Акрэсціна. Палітвязень жанаты, у яго чацвёра дзяцей.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках