17 лiпеня 2024, Серада, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мазыры байцоўскі сабака пакусаў двух дзяцей

23
У Мазыры байцоўскі сабака пакусаў двух дзяцей

Жывёліну выгульвалі без павадка.

У Мазыры байцоўскі сабака пакусаў двух дзяцей, 2015 і 2017 гадоў нараджэння. Як адзначае «Наша ніва», інцыдэнт адбыўся на мінулым тыдні на вуліцы Малініна ў Мазыры.

Са слоў відавочцаў, сабаку байцоўскай пароды выгульвалі без намордніка і павадка, як таго патрабуюць правілы.

У выніку пацярпелі двое дзяцей — дзяўчынку з укусамі твару і вушэй давялося шпіталізаваць, хлопчык абышоўся ўдарам галавы і шматлікімі ранкамі.

Згодна з заканадаўствам, за парушэнне правілаў утрымання жывёл гаспадара могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт.16.30 КоАП Беларусі і аштрафаваць на 1-15 базавых адзінак (сёння гэта да 600 рублёў).

Аднак у выпадку, калі сабака прычыніць шкоду здароўю людзей або іх маёмасці, максімальны штраф для нядбайнага гаспадара ўзрастае ўдвая - да 30 базавых (сёння 1200 рублёў). У якасці альтэрнатывы суд можа прыцягнуць гаспадара да грамадскіх працаў ці прызначыць адміністрацыйны арышт.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках