17 лiпеня 2024, Серада, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна атрымае знішчальнікі F-16 найбліжэйшым часам

4
Украіна атрымае знішчальнікі F-16 найбліжэйшым часам

Пра гэта паведаміў кіраўнік Мінабароны Нідэрландаў.

Украіне ўжо ў найбліжэйшы час дадуць знішчальнікі F-16 ад Нідэрландаў. Але дэталі пакуль раскрываць нельга.

Пра гэта ў каментары «Укрінфарму» заявіў міністр абароны Нідэрландаў Рубель Брэкельманс.

«Я магу сказаць, што F-16 паступяць найбліжэйшым часам, і што мы ўпарта працуем, каб гэта адбылося як мага хутчэй. Але я не буду дзяліцца ніякімі падрабязнасцямі. Прычына не ў тым, што я не хачу інфармаваць грамадскасць, бо я хацеў бы інфармаваць усіх, наколькі гэта магчыма», - адзначыў чыноўнік.

З яго слоў, інфармацыю нельга раскрываць, бо F-16 з'яўляюцца цэллю для Расеі. Таму кожныя дэталі могуць дапамагчы РФ.

Таксама Брэкельманс падкрэсліў, што ўкраінскія пілоты хутка вучацца на F-16. Але дакладную іх колькасць ён не можа сказаць, бо гэта будзе каштоўная інфармацыя для расейцаў.

«Звычайна нідэрландскім пілотам трэба шмат гадоў, часам нават больш за пяць гадоў, каб вывучыць F-16, каб вывучыць дастаткова складаную сістэму. Украінскія пілоты зараз робяць гэта за год-паўтара. Гэта сапраўды нешта выбітнае», - сказаў ён.

Міністр дапусціў, што на першым этапе Украіна будзе выкарыстоўваць F-16 у якасці СПА. Гэта будзе прыярытэтам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках