17 лiпеня 2024, Серада, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пабіты тэмпературны рэкорд, які трымаўся 88 гадоў

3
У Менску пабіты тэмпературны рэкорд, які трымаўся 88 гадоў

У сталіцы зарэгістраваная тэмпература паветра 35,2°С.

Тэмпературныя рэкорды абноўленыя ў ліпені ў Беларусі, у тым ліку сталіцы, расказала вядучы інжынер-метэаролаг аддзела вывучэння змяненняў клімату Белгідрамета Алена Камароўская, піша агенцтва «Минск-Новости».

Гэтыя дасягненні сталі магчымыя ва ўмовах гарачага надвор'я, якое ўстанавілася ў рэспубліцы. У дзённы час тэмпература паветра нярэдка дасягае адзнакі +30°С і перавышае яе. Самым спякотным днём пакуль стала 13 ліпеня, калі паветра ў шэрагу паўднёвых і цэнтральных раёнаў краіны прагрэлася больш як да +35°С.

Як паінфармавала Камароўская, на дзявяці пунктах назірання былі пабітыя рэкорды. Напрыклад, у Менску зарэгістраваная тэмпература паветра +35,2 °С. Папярэдні рэкорд выявіўся ніжэйшым на 0,2°С і быў устаноўлены ў 1936 годзе.

На метэастанцыі ў Жыткавічах 13 ліпеня зафіксавалі +37,9°C. У гэты дзень у Беларусі ўжо быў устаноўлены тэмпературны рэкорд у 1959 годзе. Тады ў Берасці пацяплела да +36,6°C.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках