17 лiпеня 2024, Серада, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь уводзіць бязвізавы рэжым для грамадзян 35 краін Еўропы

38
Беларусь уводзіць бязвізавы рэжым для грамадзян 35 краін Еўропы

Ён будзе дзейнічаць з 19 ліпеня.

Беларусь з 19 ліпеня ўсталюе ў аднабаковым парадку бязвізавы рэжым уезду і выезду ў нашу краіну праз усе дзейныя аўтадарожныя і чыгуначныя пункты пропуску для грамадзян 35 еўрапейскіх дзяржаў. Пра гэта расказаў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.

Са слоў чыноўніка, прапанову «адпрацавалі і разгледзелі» з усімі зацікаўленымі сторанамі супрацоўнікі беларускага замежнапалітычнага ведамства. Дыктатар Аляксандр Лукашэнка ініцыятыву падтрымаў.

- З 19-га ліпеня з 8.00 уводзіцца новы рэжым для грамадзян краін ЕЗ і іншых еўрапейскіх краін, для якіх дагэтуль дзейнічаў візавы рэжым, бязвізавы парадак уезду праз чыгуначныя і аўтамабільныя пункты пропуску на тэрмін да 30 дзён, - паведаміў Рыжанкоў.

Бязвіз будзе дзейнічаць да 31 снежня 2024 года ў наземных і паветраных пунктах пропуску.

Дзейны рэжым бязвізавага ўезду праз наземныя пункты пропуску для грамадзян Латвіі, Літвы, Польшчы і іншых краін таксама захоўваецца.

Спіс краін, на якія распаўсюджваецца новаўвядзенне аб бязвізавым уездзе праз аўтадарожныя і чыгуначныя пункты пропуску:

1. Аўстрыйская Рэспубліка.

2. Княства Андора.

3. Каралеўства Бэльгія.

4. Рэспубліка Балгарыя.

5. Боснія і Герцагавіна.

6. Дзяржава-горад Ватыкан.

7. Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

8. Вугоршчына.

9. Грэцкая Рэспубліка.

10. Каралеўства Данія.

11. Ірландыя.

12. Рэспубліка Ісландыя.

13. Каралеўства Гішпанія.

14. Італьянская Рэспубліка.

15. Рэспубліка Кіпр.

16. Княства Ліхтэнштэйн.

17. Вялікае Герцагства Люксембург.

18. Рэспубліка Мальта.

19. Княства Манака.

20. Каралеўства Нідэрландаў.

21. Каралеўства Нарвэгія.

22. Партугальская Рэспубліка.

23. Румынія.

24. Рэспубліка Сан-Марына.

25. Рэспубліка Паўночная Македонія.

26. Славацкая Рэспубліка.

27. Рэспубліка Славенія.

28. Фінляндская Рэспубліка.

29. Французская Рэспубліка.

30. Федэратыўная Рэспубліка Нямеччына.

31. Рэспубліка Харватыя.

32. Чэшская Рэспубліка.

33. Швайцарская Канфедэрацыя.

34. Каралеўства Швэцыя.

35. Эстонская Рэспубліка (у тым ліку асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Эстонскай Рэспубліцы).

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках