17 лiпеня 2024, Серада, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Румыніі 30% дзяржаўных службоўцаў заменіць штучны інтэлект

9
У Румыніі 30% дзяржаўных службоўцаў заменіць штучны інтэлект

Ужо ў найбліжэйшыя тры гады.

Блізу траціны дзяржаўных службоўцаў у Румыніі сыдуць на пенсію ў найбліжэйшыя тры гады, а значную частку іх робат заменіць штучны інтэлект.

Пра гэта заявіў міністр цыфравізацыі Багдан Іван, абапіраючыся на звесткі дзяржавы, паведамляе Digi24.

Нядаўна ўрад краіны прыняў Нацыянальную стратэгію Румыніі ў галіне штучнага інтэлекту на 2024-2027 гады, якую на прэс-канферэнцыі прадставіў міністр цыфравізацыі.

«На працягу наступных трох гадоў блізу 30% дзяржаўных службоўцаў... мусіць пайсці на пенсію. Відавочна, што... значная частка іх працы будзе замененая гэтымі новымі тэхналогіямі праз лічбавую трансфармацыю дзяржавы», - адзначыў Іван.

Паводле ягоных слоў, Румынія гатовая да гэтага выкліку.

«У нас ёсць самыя новыя правілы ва ўсім свеце, гэта самая новая стратэгія выкарыстання новай тэхналогіі, і мы гатовы выкарыстаць яе на практыцы», - запэўніў міністр.

Ён таксама назваў два «надзвычай важныя элементы» стратэгіі штучнага інтэлекту Румыніі, першы з якіх - чалавекацэнтрызм, дадаўшы, што гаворка ідзе аб прынцыпе захавання правоў чалавека.

«Другі - катэгарызацыя рызык, калі мы гаворым аб кантэнце, які можа з'явіцца і быць крытычна важным для грамадскай інфармацыі або грамадскага ўплыву», - адзначыў Іван.

Чыноўнік указаў, што стратэгія пазначыла, як новыя тэхналогіі змогуць быць замацаваныя ў нацыянальным і еўрапейскім фінансаванні ў рамках нацыянальнага плана даследаванняў, развіцця і інавацый.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках