17 лiпеня 2024, Серада, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сцэна, годная серыяла»

«Сцэна, годная серыяла»

Беларуска ўцякала на Opel ад судовых выканаўцаў.

Нядаўні рэйд судовых выканаўцаў у Гомельскім раёне прайшоў не паводле класічнага сцэнарыя. Завінавачаная надумала выратаваць сваё аўто ад арышту і зладзіла пагоню. У выніку жанчыну здагналі і аўто ўсё ж арыштавалі, перадае «Онлайнер».

Як распавялі ў Галоўнай управе юстыцыі Гомельскага аблвыканкама, у 36-гадовай прадпрымальніцы былі сур'ёзныя праблемы з вяртаннем пазык. Жанчына ўзяла некалькі пазык на суму 28 тысяч рублёў, на ёй віселі 18 выканаўчых спраў. Ва ўласнасці ў завінавачанай лічыўся Opel, але ён нібы знаходзіўся ў Расеі.

«Аднак у адзін з рэйдаў аўто знайшлося прыпаркаваным ля дома завінавачанай. Убачыўшы судовых выканаўцаў, гаспадыня кінулася за стырно і вылецела на дарогу. Службовы аўтамабіль рушыў следам за ёй. Неўзабаве ўцякачка ўсвядоміла, што сысці ад закона не атрымаецца, і спынілася», - паведамляюць у ведамстве.

Арыштаваны Opel прададуць на таргах. Атрыманыя грошы пойдуць на выплату пазыкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках