18 лiпеня 2024, Чацвер, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мяжа ЕЗ для беларускіх аўто на замку?

19
Мяжа ЕЗ для беларускіх аўто на замку?

Застаўся толькі адзін працоўны пераход, але і там ёсць нюансы.

Адна за адной краіны Еўразвязу закрываюць уезд для аўто з беларускімі нумарамі. Першай абмежаванні ўвяла Латвія. З 16 ліпеня аўтамабілі, зарэгістраваныя ў Беларусі, не могуць уехаць у гэтую балтыйскую краіну. З сённяшняга дня да абмежаванняў далучыліся Літва і Эстонія.

Да 16 жніўня 2024 года ў Літву яшчэ змогуць уехаць зарэгістраваныя ў Беларусі легкавушкі, калі яны не прызначаныя для продажу і належаць грамадзянам Беларусі з дзейнай візай або дазволам на жыхарства ў Літве (часовым або сталым). Пры гэтым кіраваць аўтамабілем павінен яго ўласнік. Гэтае выключэнне не распаўсюджваецца на аўтамабілі, якія належаць юрыдычным асобам або выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах.

Адзіны пераход, якім могуць карыстацца беларускія аўтамабілісты - «Берасце - Тэрэспаль» з боку Польшчы. Аднак і там ёсць абмежаванні. Палякі перасталі прапускаць праз сваю мяжу аўтамабілі на беларускай рэгістрацыі, калі ў салоне няма ўладальніка аўто. Не прапускаюць нават пры наяўнасці даверанасці, у тым ліку генеральнай.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках