18 лiпеня 2024, Чацвер, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сербіі зрабілі заяву, якая відавочна не спадабаецца Крамлю

5
У Сербіі зрабілі заяву, якая відавочна не спадабаецца Крамлю

Бялград усё бліжэй да ЕЗ.

Сербія да 2027 года скончыць усе «складаныя рэформы», неабходныя для ўступлення краіны ў ЕЗ, заявіў кіраўнік сербскага МЗС Марка Джурыч пасля сустрэчы з вярхоўным прадстаўніком Еўрапейскага Звязу ў міжнародных справах і бяспецы Жазэпам Барэлем, паведамляе «Еўраньюс».

Гэтыя рэформы закранаюць эканамічныя, палітычныя і іншыя ключавыя сферы жыцця дзяржавы, зазначыў Джурыч.

«Гэта важна для нашага становішча на еўрапейскім шляху. Гэта важна для нашага ўзроўню жыцця, эканомікі, а таксама грамадства», - растлумачыў кіраўнік МЗС Сербіі. Ён дадаў: Бялград чакае, што яго старанні «будуць ацэненыя па заслугах».

Пасля развязвання Уладзімірам Пуціным поўнамаштабнай вайны ва Украіне ад Расеі сталі аддаляцца многія яе найбліжэйшыя хаўруснікі. У іх ліку - Сербія. У кастрычніку мінулага года Аляксандр Вучыч у інтэрв'ю тэлеканалу CNN заявіў, што прыярытэтам для яго краіны зараз з'яўляецца ўступленне ў ЕЗ. Гаворачы аб сітуацыі з Косава, ён указаў, што Сербія зацікаўленая ў дасягненні міру і аддае перавагу перамовам. Прэзідэнт адзначыў, што адкрыты да абмеркавання ўсіх пытанняў з партнёрамі, у тым ліку «еўрапейскімі і амерыканскімі сябрамі».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках