18 лiпеня 2024, Чацвер, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цяпер я зразумеў, чаму ў нас каля крамы кожную раніцу самелье стаяць»

14
«Цяпер я зразумеў, чаму ў нас каля крамы кожную раніцу самелье стаяць»

Блогер параўнаў беларускае і гішпанскае віно.

Адзін з карыстальнікаў TikTok апублікаваў кароткае відэа, у якім параўнаў беларускае і гішпанскае віно. Так, у спаборніцтве ўзялі ўдзел «Ягадны накцюрн» і Tejar Viejo. Пакаштаваўшы віно айчыннай вытворчасці, блогер падкрэсліў, што яго «водар адчуваецца здалёку», а каб цалкам ацаніць смак, напой трэба «патрымаць у роце», піша telegraf.news.

Пасля гэтага аўтар відэа прапанаваў дапоўніць смакавыя адчуванні з дапамогай плаўленага сырку «Арбіта», дзякуючы якому ён адчуў «таўстаскурыя гатункі вінаграду». Што да гішпанскага віна, мужчына падкрэсліў: «У ім дастаткова закрыты водар і відавочна адчуваецца пах спірту». Пакаштаваўшы, яму не спадабалася «празмерная кіслата», і блогер зрабіў адназначную выснову: перамагла Беларусь.

Відавочна, мужчына здымаў ролік не на поўным сур'ёзе: гэта пацвярджае ледзь улоўны смех за кадрам. Аднак, мяркуючы па каментарах, зразумелі гэта не ўсе. Так, адна з падпісчыц сацыяльнай сеткі напісала: «Рэальна беларускае віно лепшае за гішпанскае? Дзе такі гатунак можна набыць? І які кошт?» У абмеркаванні не разгубіліся і тут жа адказалі, што «гэта прыкол».

«Эх, гэта вы «Крыжачок» не заспелі! Там водар раскрываецца яшчэ з закаркаванай бутэлькі! — з веданнем справы пракаментаваў нехта з беларусаў. Іншы дапоўніў:

@moorozoff

Винный батл Беларусь 🔥Испания

♬ оригинальный звук - MoorozOff

«Ад беларускага віна падстраўнікавая раствараецца».

«Хлопцы на прыступках каля крамы валацужнага выгляду правядуць вам поўны лікбез. Яны ў гэтых яблычна-чарвячных водарах - спецыялісты», - напісаў пад відэа яшчэ хтосьці з карыстальнікаў сацсеткі.

«Самае галоўнае, сыр правільна падабраў. Адразу відаць: патомны самелье! – Падзяліўся меркаваннем чарговы падпісчык TikTok.

«Навошта? Яны ж зараз цану паднімуць, і мне з сантэхнікамі давядзецца расплачвацца гішпанскай кісляцінай», — напісала беларуска. Іншая тут жа дадала:

«Ягадны накцюрн»… Удумайцеся толькі. Ды тамака за адны назовы ўсе прэміі свету можна аддаць. «Восеньская мелодыя», «Лагойскі тракт», «Жалейка»...

«А-а-а-а, цяпер я зразумеў, чаму ў нас каля крамы кожную раніцу самелье стаяць», - пракаментаваў яшчэ нехта.

«Водары спірту з бульбы, вырашчанай у паўднёвых раёнах Беларусі, выдатна раскрываюцца, калі закусваць лівернай каўбасой», — відавочна з веданнем справы напісаў яшчэ адзін карыстальнік сацсеткі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках