31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў і Небензя асарамаціліся ў ААН

7
Лаўроў і Небензя асарамаціліся ў ААН

Не зверылі свае версіі ўдару па «Ахмадзеце».

Кіраўнік расейскага міністэрства замежных спраў Сяргей Лаўроў і сталы прадстаўнік РФ у ААН Васіль Небензя агучылі розныя версіі што да ракетнага ўдару па дзіцячай лякарні «Ахматдзет» у Кіеве 8 ліпеня.

Адпаведныя фрагменты іх выступленняў паказаў сталы прадстаўнік Украіны ў ААН Сяргей Кісліца, піша zn.ua.

Украінскі дыпламат нагадаў, што падчас пасяджэння Рады бяспекі ААН 9 ліпеня Небензя сказаў, што «не Расея ўдарыла па «Ахматдзету», а ў лякарню трапіла ракета СПА».

«На размешчаных украінскімі карыстальнікамі інтэрнэту відэароліках бачна, што без якіх-небудзь пашкоджанняў і перашкод у раён дзіцячай лякарні прылятае адзінокая ракета СПА Украіны. Яе немагчыма ні з чым зблытаць па характэрным выразна адрозным апярэнні і іншых характарыстыках», – заявіў тады прадстаўнік РФ.

Далей Кісліца прывёў словы Лаўрова, які агучыў версію, што на лякарню ўпалі абломкі расейскай ракеты.

«Вось, нядаўна, калі мы наносілі ўдары па вайсковай і звязанай з вайсковым блокам энэргетычнай інфраструктуры, адна з гэтых ракет была збітая ўкраінскай супрацьпаветранай сістэмай….і абломкі гэтай ракеты ўпалі на дзіцячую медустанову ў Кіеве «Ахматдзет», - сказаў Лаўроў 17 ліпеня.

Сталы прадстаўнік Украіны, каментуючы недапасаванні расейцаў, адзначыў, што «яшчэ ў лютым 2022 года раіў Небензю часцей набіраць тэлефон свайго шэфа ў Маскве і звяраць з ім сваю хлусню».

«Так, што там аб «характэрным апярэнні» адзінокай ракеты? Мажліва, Оруэл пра гэта таксама пісаў, Васіль»? – паіранізаваў Кісліца, зрабіўшы адсылку да таго, як напярэдадні высмеяў Лаўрова за бязглуздае цытаванне твора ангельскага пісьменніка «Калгас жывёл».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках