18 лiпеня 2024, Чацвер, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома аб праблемах з выплатамі паміж Кітаем і Расеяй

2
Стала вядома аб праблемах з выплатамі паміж Кітаем і Расеяй

Гэта ўжо адбіваецца на эканоміцы РФ.

Расейскія экспарцёры ўсё часцей сутыкаюцца з праблемамі пры правядзенні аплат з Кітаем на фоне пашырэння санкцый ЗША ў чэрвені: такія транзакцыі альбо замарожваюцца, альбо моцна затрымліваюцца, піша Bloomberg са спасылкай на апытаных топ-мэнэджараў буйных расейскіх пастаўшчыкоў.

Так, ажыццявіць наўпроставыя выплаты з Кітая ў Расею, нават пры выкарыстанні юаняў, практычна немагчыма, скардзяцца топ-мэнэджары, якія папрасілі захаваць ананімнасць. Адзін з іх - прадстаўнік сельскагаспадарчай гандлёвай кампаніі - паведаміў, што ў гэтым месяцы нават у некаторых кітайскіх пакупнікоў расейскай сельгаспрадукцыі ўзніклі праблемы з аплатай.

Крыніцы агенцтва распавялі, што, нават калі ў іх узнікае праблема з правядзеннем выплат, становіцца ўсё больш складана знайсці альтэрнатыўныя спосабы аплаты, у тым ліку пры дапамозе крыптавалют або «краін-пракладак».

«Яўнага абвалу імпарту праз лагі мы пакуль не бачым, але імпарт у рублях ужо пачаў зніжацца», – заявіў інвестыцыйны дырэктар Astra Asset Management Дзмітрый Палявы, маючы на ўвазе затрымкі ў апрацоўцы аплат. З яго слоў, імпарт у рублях «прыкметна зніжаецца пасля аднаўлення ў 2023 годзе».

Bloomberg нагадвае, што цяжкасцям у гандлі папярэднічала пашырэнне ЗША параметраў для вызначэння неабходнасці ўвядзення другасных санкцый, у тым ліку супраць замежных кампаній. Дарэчы, было пашыранае вызначэнне вайскова-прамысловай базы Расеі.

Гэтыя захады агенцтва называе «драконаўскімі», адзначаючы, што ўжо відаць, як яны «павольна адбіваюцца на эканоміцы краіны». З канца мінулага года Расея таксама сутыкнулася з цяжкасцямі ў правядзенні выплат з ААЭ, Турцыяй і Індыяй, нагадвае Bloomberg, таксама звязваючы гэтыя складанасці з санкцыйнай палітыкай ЗША.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках