Мантра Пяскова
4- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «СЕЯТЕЛЬ ВЕТРА»
- 18.07.2024, 11:29
- 7,072
Пытанні ўзнікаюць ужо нават у прыдворных «журналістаў».
Нават прыдворныя «журналісты» ўжо проста пытаюцца Пяскова аб правале аперацыі па стварэнні санітарнай зоны ў Харкаўскай вобласці. У адказ на гэта Пяскоў працягвае паўтараць мантру аб тым, што «СВА» працягваецца» і «ўсё ідзе паводле плану».
Ніякіх тэрмінаў традыцыйна не называюць, бо ўсім відавочна, што іх няма. Крэмль уцягнуў Расею ў вечную мясарубку без канца і краю, у якой радасна нішчыць уласнае насельніцтва.
Тэлеграм-канал «Сеятель ветра»