18 лiпеня 2024, Чацвер, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ва ўдарах па Лукашэнку ўжо не будуць выбіраць сродкі»

6
«Ва ўдарах па Лукашэнку ўжо не будуць выбіраць сродкі»
КАЛАЖ: CHARTER97.ORG

Фяльшцінскі і Фейгін распавялі, чаму важна вызваліць Беларусь.

Вядомы амерыканскі аналітык і гісторык Юрый Фяльшцінскі стаў госцем эфіру Youtube-канала расейскага апазіцыянера, былога дэпутата Дзярждумы і блогера Марка Фейгіна. Эфір пад назвай «Беларуская тарпеда Пуціна» пачаўся з абмеркавання дзеянняў рэжыму Лукашэнкі на беларуска-ўкраінскай мяжы.

У пачатку размовы Фейгін адзначыў, што дзеянні беларускага дыктатара могуць указваць на тое, што Лукашэнка спрабуе зняць з сябе адказнасць за магчымую атаку расейскіх войскаў на Кіеўскую вобласць з поўначы:

- Такое адчуванне, што ён (Лукашэнка - рэд.) разумее (думаю, што ён папярэджаны шматкроць), пра тое, што калі паўторыцца другая серыя нападу з тэрыторыі Беларусі з поўначы на Украіну, то ўжо абсалютна дакладна самому Лукашэнку не паздаровіцца. Бо ніхто ўжо не будзе выбіраць сродкі. Пагатоў, што Захад не толькі не будзе абмяжоўваць Украіну, ён будзе яшчэ мацней дапамагаць, бо з Масквой звязвацца - гэта адно, а Беларусь усё ж маштабам ніжэй.

Фяльшцінскі заявіў, што Лукашэнку нельга ўспрымаць як самастойнага палітычнага гульца. Аналітык дадаў, што вызваленне Беларусі ад расейскай акупацыі - ключ да перамогі Украіны ў вайне з Расеяй.

- Без вызвалення Беларусі скончыць гэтую вайну немагчыма, бо Беларусь - гэта геапалітычны плацдарм для наступу Расейскай Федэрацыі на Еўропу. Калі Пуцін кантралюе Беларусь, значыць, ён пакідае за сабой вайсковую магчымасць нападзення на Еўропу і правядзення сухаземных аперацый супраць еўрапейскіх дзяржаў, якія з'яўляюцца часткай NATO.

Пасля лістападаўскіх выбараў у Амерыцы, калі на іх пераможа Трамп, сітуацыя ў плане стойкасці NATO можа моцна змяніцца. Таму Беларусь вельмі важная.

Цалкам паглядзець эфір можна па спасылцы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках