18 лiпеня 2024, Чацвер, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Паліны Шарэнды-Панасюк дыягнаставалі сур'ёзнае захворванне

21
У Паліны Шарэнды-Панасюк дыягнаставалі сур'ёзнае захворванне
ПАЛІНА ШАРЭНДА-ПАНАСЮК

У турме яно можа стаць для палітзняволенай смяротным.

У актывісткі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліны Шарэнды-Панасюк дыягнаставалі сур'ёзнае захворванне - хранічны панкрэатыт сярэдняй ступені цяжкасці.

Пра гэта сайту Charter97.org распавёў муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда. Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» кажа, што пра захворванне стала вядома зусім выпадкова:

- Улады ўтойвалі гэтую інфармацыю. Лукашысты адправілі ў Камітэт ААН у ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын стандартную адпіску ў адказ на маю скаргу, якую мы падавалі ў сакавіку. У адпісцы яны раскрылі інфармацыю, што ў Паліны ёсць гэтае захворванне.

Мы неаднаразова звярталіся і ў Дэпартамент выканання пакаранняў, і ў саму калонію, каб даведацца дыягназ Паліны, бо яна даўно скардзілася на болі ў жываце. Таксама вядома, што яна імкліва губляла вагу, часам важыла менш за 50 кілаграмаў.

Хранічны панкрэатыт сярэдняй ступені, як распавёў Андрэй Шарэнда, характарызуецца хуткімі зменамі тканак падстраўнікавай залозы.

- Яны руйнуецца, гэта незваротны працэс. Адзначу, што ў Паліны не было раней такога дыягназу, у яе было больш лёгкае захворванне - сіндром Жыльбера. Гэта захворванне, якое характарызуецца няправільнай працай печані. Паліна павінна была праходзіць курс лекаў. Аднак апошнія два гады ёй забаранялі перадаваць усе медычныя прэпараты. Хутчэй за ўсё, гэтая хвароба перайшла ў хранічны панкрэатыт.

Медыкі кажуць, што гэтае захворванне можа стаць для Паліны смяротным у тых умовах, у якіх яна знаходзіцца. Хворы з такім дыягназам павінен увесь час знаходзіцца пад назіраннем лекараў, праходзіць адмысловую дыету і лячэнне. Час у Паліны практычна на зыходзе. Трэба зрабіць усё, каб яна выйшла на волю і прадоўжыла лячэнне.

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 года. Сілавікі выламалі дзверы кватэры, правялі агляд, канфіскавалі шэраг рэчаў, а Паліну затрымалі і ў кайданках адвезлі ў ІЧУ. Пазней яе перавялі ў СІЗА.

9 чэрвеня 2021 г. суд Маскоўскага раёна Берасця прысудзіў яе да двух гадоў калоніі, пасля чаго ёй некалькі разоў дадавалі тэрмін.

За гэтыя гады яе некалькі разоў змяшчалі ў ШІЗА, а таксама на шэсць месяцаў адправілі ў ПКТ. Паліна знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі. У калоніі ў актывісткі «Еўрапейскай Беларусі» моцна пагоршылася здароўе.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках