18 лiпеня 2024, Чацвер, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім парку Чэлюскінцаў забаранілі ездзіць на шэрынгавых электрасамакатах

6
У менскім парку Чэлюскінцаў забаранілі ездзіць на шэрынгавых электрасамакатах

Праз скаргі адпачывальнікаў.

У менскім парку Чэлюскінцаў забаранілі перасоўвацца на шэрынгавых электрасамакатах, паведамляе агенцтва «Минск-Новости». Летась для самакатчыкаў увялі абмежаванне па хуткасці - на хуткую язду скардзіліся іншыя адпачывальнікі.

Сёлета скаргі аднавіліся, распавялі ў адміністрацыі Першамайскага раёна. Людзі зноў скардзіліся, што праз хуткасны самакат некамфортна шпацыраваць па парку. Раённыя ўлады абмеркавалі праблему з прадстаўнікамі шэрынгавых кампаній і дамовіліся, што па парку самакаты ездзіць больш не будуць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках