18 лiпеня 2024, Чацвер, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дэсантнікі «разабралі на запчасткі» бранявую групу расейцаў

2
Украінскія дэсантнікі «разабралі на запчасткі» бранявую групу расейцаў

Акупанты пайшлі на прарыў абароны УСУ на Курахаўскім кірунку.

Расейскія акупанты ў Данецкай вобласці паспрабавалі прарваць абарону УСУ на Курахаўскім кірунку. Для гэтага яны выкарыстоўвалі 5 адзінак браняванай тэхнікі. Як піша focus.ua, пра гэта паведамілі ў прэс-службе 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады.

“Тры танкі і два БТРы з пяхотай кінулі расейцы для прарыву абароны Таўрыйскіх дэсантнікаў на Курахаўскім кірунку”, - гаворыцца ў паведамленні.

Да лініі "прарыву" варожая калона не даехала. Як толькі тэхніка РФ стала набліжацца да пазіцый украінскіх абаронцаў, яе атакавалі ўдарныя дроны.

“Процітанкавыя міны і ўдарныя дроны разбіраюць калону на запчасткі: 3 танкі — знішчаныя, 2 БТРы — пашкоджаныя. Варожую пяхоту, якая выжыла і кінулася ў рассыпную, падбівалі скідамі”, - паведамілі ўкраінскія абаронцы.

Дэсантнікі выклалі відэа вынікаў сваёй працы, на якім зафіксавана знішчэнне варожай пяхоты і тэхнікі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках