18 лiпеня 2024, Чацвер, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У арміі Арменіі з'явіцца амерыканскі ваенны дарадца

2
У арміі Арменіі з'явіцца амерыканскі ваенны дарадца

У Дзярждэпе ЗША назвалі гэтую падзею "доўгачаканай".

Пастаянны прадстаўнік амерыканскіх узброеных сіл пачне працаваць у Мінабароны Арменіі, заявіла намесніца дзяржсакратара ЗША Узра Зея.

«Гэта доўгачаканая падзея. <…> Мы вітаем паглыбленне супрацоўніцтва ў галіне абароны і грамадзянскай бяспекі паміж ЗША і Арменіяй», - сказала Зея ў інтэрв'ю выданню Hetq.

Паводле ейных слоў, узаемадзеянню дзвюх краін у ваеннай сферы на гэтым этапе не будзе перашкаджаць тое, што Арменія дэ-факта застаецца чальцом Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Аднак ЗША "не бачаць ніякіх прыкмет таго, што ваенная прысутнасць Расеі спрыяе забеспячэнню рэгіянальнага міру і стабільнасці на Паўднёвым Каўказе", падкрэсліла Зея.

Аб планах адпраўкі дарадца-рэзідэнта ў Мінабароны Арменіі яшчэ ў красавіку паведаміла пасол ЗША ў рэспубліцы Крысціна Квіен. Паводле ейных слоў, прадстаўнік ЗША зоймецца "нарошчваннем патэнцыялу" стасункаў Вашынгтона і Ерэвана.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках