18 лiпеня 2024, Чацвер, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі Лукашэнку абвінавачваюць у здрадзе

16
У Расеі Лукашэнку абвінавачваюць у здрадзе

І пагражаюць расправай.

Пасля таго, як Лукашэнка адвёў войскі ад Украіны, неафіцыйныя расейскія каментатары абвінавачваюць дыктатара ў здрадзе Расеі, піша «Дэтэктар медыя».

Прафесар кафедры геапалітыкі Маскоўскага інстытута нацыянальных і рэгіянальных дачыненняў Ігар Скурлатаў, які распавядае гісторыі пра тое, што ў 1994 годзе менавіта ён «унёс вырашальны ўклад у выбарнае прасоўванне Лукашэнкі», назваў беларускага дыктатара «паскудай» і «міратворцам», які «прапануе нам пасябраваць з «украінцамі», гэта значыць фактычна капітуляваць». Палітолаг запэўніў, што Лукашэнка «такім чынам становіцца наступным пасля Зяленскага кандыдатам на дэнацыфікацыю».

Згодны са Скурлатавым і былы дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, а цяпер расейскі палітык Алег Цароў. Ён адзначыў, што раней Беларусь «дапамагала» і «выконвала… важную паслугу» РФ, калі «трымала сілы» УСУ каля мяжы, адцягваючы іх ад фронту. Але пасля 13 ліпеня, як лічыць Цароў, «такой падтрымкі няма».

У сваю чаргу, канал Alex Parker Returns абвінавачвае Лукашэнку ў «сепаратнай змове» з Кіевам і ў тым, што «ў штурме Ваўчанска і Ліпцаў надзейны хаўруснік Пуціна рэзка стаў на бок Украіны».

Калега Скурлатава палітолаг Яўген Яўстаф'еў і зусім разгледзеў у заяве Лукашэнкі «прагрэў на дамоўленасці», прычым «на гэты раз з высокімі шанцамі на поспех» і «вельмі цяжкімі» наступствамі для РФ.

Асаблівая незадаволенасць у дзеяннях Лукашэнкі ў заўзятых прыхільнікаў вайны супраць Украіны выклікала нават не адвядзенне беларускіх войскаў ад паўднёвай мяжы на месцы сталай дыслакацыі, а яго заявы аб тым, што «трэба хутчэй дамаўляцца… можна дамовіцца… трэба размаўляць» і «мы ніякія не ворагі для украінцаў».

Са свайго боку, афіцыйныя СМІ прадставілі сітуацыю з адводам войскаў ад паўднёвай мяжы Беларусі як узгодненую з расейскім бокам. У якасці пацвярджэння ўзмоцнена цытуюцца словы Лукашэнкі аб тым, што ён «абмяркуе далейшыя дзеянні» з Пуціным.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках