Жыхары Барысава заўважылі вужак і развязалі праблему саматугам
11- 18.07.2024, 15:10
- 21,272
Дзейнічалі аператыўна.
У адным з раёнаў горада Барысава на Меншчыне заўважылі вужак. Жыхары найбліжэйшага дома развязалі праблему саматугам, піша барысаўская газета «Адзінства».
Змеі былі заўважаныя 17 ліпеня ля дамоў на вуліцы Дняпроўскай у мікрараёне Лядзішча. Пра гэта ў «раёнку» паведаміла мясцовая жыхарка.
Жыхары дома № 37 надумалі дзейнічаць аператыўна: нанялі спецыяліста, каб абкасіў прылеглую да дома тэрыторыю, бо змеі звычайна хаваюцца ў густой траве. Як адзначылі ў мясцовым ЖЭУ-3, там вялікая плошча, таму папрасілі даслаць яшчэ аднаго чалавека з суседняй арганізацыі.
У газеце адзначаюць, што змеі любяць жыць у тых месцах, дзе вільготна. Таму барысаўцам раяць старацца па магчымасці іх абыходзіць.
